Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Sámstag m -s, -e дыял. субо́та

sámstags adv па субо́тах, у субо́ты

samt

1. prp (D) ра́зам (з);

das Schloss ~ dem Schlüssel замо́к ра́зам з ключо́м

2. adv:

~ und sónders усе́ ра́зам, усе́ за аднаго́, усе́ без выключэ́ння

Samt m -es, -e аксамі́т

sámtartig a аксамі́цісты

sámten a аксамі́тавы, аксамі́тны; як аксамі́т

sámtig a гл. samtartig

sámtweich a мя́ккі, як аксамі́т

Sanatórium n -s, ri¦en санато́рый

Sand m -es, -e пясо́к;

◊

j-m ~ in die Áugen stréuen напуска́ць тума́ну ў во́чы каму́-н.; сы́паць жвір у во́чы каму́-н.;

ins Getríebe ~ stréuen шко́дзіць;

den ~ pflügen [áckern] таўчы́ ваду́ ў сту́пе; займа́цца пустапаро́жнімі рэ́чамі; не ру́хацца напе́рад;

im ~e verláufen* зайсці́ ў тупі́к;

die Sáche ist im ~ verláufen спра́ва ко́нчылася нічы́м