Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Salz n -es, -e

1) соль;

~ in die Súppe tun* пасалі́ць суп

2) соль, дасці́пны вы́раз;

◊

éine Réde óhne ~ und Schmalz шэ́рая [ну́дная] прамо́ва;

bei j-m (noch) éinen Schínken im ~ (líegen) háben разм. мець свой раху́нак з кім-н.;

das ist für ihn ~ auf die Wúnde гэ́та яму́ як соль на ра́ну [як хрэн у во́чы];

er liegt tüchtig im ~ разм. ён тра́піў у бяду́ [у нялёгкае стано́вішча]

Sálzbergwerk n -s, -e саляна́я капа́льня

Sálzboden m -s, -böden;

struktúrloser ~ саланча́к;

struktúrförmiger ~ салане́ц

Sálzbrezel f -, -n салёны рага́лік

sálzen vt салі́ць, засалі́ць;

◊

j-m den Búckel ~ разм. даць каму́-н. па шы́і, адлупцава́ць каго́-н.

Sálzfass n -es, -fässer сальні́ца

Sálzfleisch n -es салані́на

sálzfrei a бессалявы́, які не ўтры́млівае соль

Sálzgefäss n -es, -er сальні́ца

Sálzgurke f -, -n салёны агуро́к