Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Réizung f -, -en

1) раздражне́нне; раздражнёнасць

2) прыцяга́льнасць, прыва́бнасць

réizvoll a прыва́бны; цудо́ўны, чаро́ўны

rekapitulíeren vt паўтара́ць; абагульня́ць; успаміна́ць

rékeln, sich

1) паця́гвацца

2) разле́гчыся, нічо́га не ро́бячы

3) круці́цца, ёрзаць (на крэсле)

Reklamatión f -, -en рэклама́цыя, прэтэ́нзія; ска́рга

Rekláme f -, -n рэкла́ма;

~ máchen (für A) рэкламава́ць (што-н.);

~ schlágen* рабі́ць шу́мную рэкла́му

reklamíeren vt

1) заяўля́ць прэтэ́нзію, рабі́ць рэклама́цыю (на што-н.)

2) адкліка́ць з а́рміі, прадстаўля́ць [дава́ць] бронь (каму-н.)

rekognoszíeren vt рабі́ць рэкагнасцыро́ўку (мясцовасці), рэкагнасцы́раваць, разве́дваць (мясцовасць)

rekonstruíeren vt перабудо́ўваць, рэканструява́ць

Rekonvaleszénz [-va-] f - перы́яд выздараўле́ння