Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Pápua m -s, -s папуа́с

Papýrus m -, -ri папі́рус (расліна, папера, рукапіс)

Parábel f -, -n

1) матэм. пара́бала

2) пры́павесць

parábelhaft, parabólisch a

1) матэм. парабалі́чны

2) літ. іншасказа́льны, алегары́чны

Paráde f -, -n

1) пара́д;

die ~ ábnehmen* прыма́ць пара́д

2) свято́чны ўбо́р

3) пары́раванне ўда́ру (бокс, фехтаванне)

Parádeanzug m -(e)s, -anzüge вайск. пара́дная фо́рма (адзенне)

Parádemarsch m -(e)s, -märsche цырыманія́льны марш

paradíeren vi

1) вайск. прахо́дзіць цырыманія́льным ма́ршам

2) (mit D) фарсі́ць, франці́ць (чым-н.)

Paradíes n -es, -e

1) рай

2) разм. галёрка

Paradíesapfel m -s, -äpfel

1) ра́йскі я́блык

2) памідо́р, тама́т