Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Nuss f -, Nüsse арэ́х;

éine léere [hóhle, táube] ~ пусты́ арэ́х;

éine hárte ~ перан. цвёрды арэ́шак, ця́жкая зада́ча;

éine hárte ~ knácken рашы́ць ця́жкую зада́чу, спра́віцца са склада́най спра́вай;

◊

Muss ist éine hárte ~ ≅ узяўся за гуж – не кажы́, што не дуж

Nússbaum m -(e)s, -baüme грэ́цкі арэ́х (дрэва)

Nússknacker m -s, -

1) шчыпцы́ для арэ́хаў

2) Шчаўкуно́к (казка)

Nússschale f -, -n

1) шкарлупі́на арэ́ха

2) мале́нькае су́дна, я́лік

Nut f -, -en тэх. жо́лаб, паз

Nútria f -, -s заал. ну́трыя

nútschen vt

1) смакта́ць

2) фільтрава́ць нуч-фі́льтрам

Nútte f -, -n груб. прастыту́тка, пута́на

Nutz уст.:

zu (j-s) ~ und Frómmen на кары́сць, у інтарэ́сах каго́-н.

nutz гл. nutze, nütze