Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Motivíerung f -, -en матывіро́ўка, абгрунтава́нне

Mótor m -s, -tóren мато́р, рухаві́к, электрарухаві́к;

der ~ sprang an мато́р запрацава́ў;

den ~ ábstellen вы́ключыць мато́р;

den ~ ánstellen [ánlassen*, láufen* lássen*] уключы́ць [пусці́ць, заве́сці] рухаві́к

Mótoranlasser m -s, - тэх. ста́ртэр

Mótorboot n -(e)s, -e мато́рная ло́дка, мато́рны ка́тэр

Motórenbau m -(e)s маторабудава́нне

Mótorenboot n -(e)s, -e ску́тэр

Motórenwerk n -(e)s, -e маторабудаўні́чы заво́д

Mótorhaube f -, -n капо́т рухавіка́

motórisch a тэх. мато́рны, з мато́рам;

~es Gedächtnis псіхал. ру́хальная [мато́рная] па́мяць

motorisíeren vt матарызава́ць, забяспе́чваць механі́чнай ця́гай