Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Múße f - во́льны час

Múßestunde f -, -n во́льны час;

in den ~n во́льным ча́сам, у во́льную часі́ну

Mut m -(e)s

1) му́жнасць, сме́ласць, адва́га;

zäher ~ упа́ртасць;

kécker ~ адва́га, до́блесць;

den ~ éinsetzen праяві́ць му́жнасць;

den ~ sínken lássen* тра́ціць му́жнасць;

~ fássen [áufbringen*] набра́цца сме́ласці;

j-m ~ máchen падбадзёрваць каго́-н.;

nur ~! смяле́й!, не бо́йся!

2) настро́й;

héiteren [fróhen, gúten] ~es sein быць у бадзёрым [вясёлым, до́брым] настро́і

mutábel a пераме́нлівы, непастая́нны;

mutáble Größen матэм. пераме́нныя велічы́ні

Mutatión f -, -en

1) біял. мута́цыя

2) перало́м гола́су

mutatív a які́ мяня́ецца скачка́мі

mútig a сме́лы, му́жны, адва́жны;

~ tun* храбры́цца

mútlos a маладу́шны; марко́тны, тужлі́вы, су́мны; збянтэ́жаны, разгу́блены

Mútlosigkeit f - маладу́шша; марко́та, сум, туга́

mútmaßen vt неаддз. меркава́ць (пра што-н.), здага́двацца (пра што-н.)