Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Maríneflugzeug n -(e)s, -e самалёт вае́нна-марско́га фло́ту

Maríneinfanterie f -, -ri¦en марска́я пяхо́та

Marínewesen n -s вае́нна-марска́я спра́ва

Marionétte f -, -n марыяне́тка (тс. перан.)

Marionéttentheater n -s, - тэа́тр марыяне́так, ля́лечны тэа́тр

maritím a марскі́;

~es Klíma марскі́ клі́мат

Mári¦enkäfer m -s, - бо́жая каро́ўка

Mark I f -, - ма́рка (грашовая адзінка);

déutsche ~ (скар. DM) гіст. ма́рка ФРГ

Mark II f -, -en мяжа́, грані́ца, прыме́жная зямля́ маркгра́фства

Mark III n -s

1) касцявы́ мозг

2) бат. асяро́дак;

er hat ~ in den Knóchen ён хра́бры;

es geht [dringt] éinem durch ~ und Bein гэ́та прані́звае яго́ наскро́зь (пра боль); перан. (гэ́та) бярэ́ за жыво́е