Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Mamá (разм. Máma) f -, -s ма́ма

Mámi f -, -s ласк. ма́ма, маму́ля

Mámmon m -s мамо́н(а), бага́цце, гро́шы;

der Götze ~ залаты́ цяле́ц;

dem ~ frönen служы́ць мамо́не, пакланя́цца залато́му цяльцу́;

der schnöde ~ пагардл. нікчэ́мны мета́л

Mámmut n -s, -e і -s ма́мант

mámpfen vt разм. е́сці на по́ўную губу́, мало́ць як у про́рву

Mamséll f -, -en і дыял. -s разм.

1) пане́нка

2) акано́мка; прыслу́га, наймі́чка

man I

1) pron indef (ва ўскосных склонах man замяняецца на éiner: G éines, D éinem, a éinen) не перакладаецца, ужываецца ў якасці дзейніка ў няпэўна-асабовых сказах:

~ sagt ка́жуць;

~ kann nie wíssen ніко́лі не вядо́ма;

~ muss das tun трэ́ба гэ́та зрабі́ць;

~ darf das nicht tun гэ́тага рабі́ць не́льга

2) ужываецца ў няпэўна-асабовых пабуджальных сказах:

~ stélle sich vor уяві́це сабе́;

wenn éinem nicht wohl ist, bleibt ~ líeber zu Háuse калі́ хто-н. дрэ́нна сябе́ адчува́е, няха́й застае́цца до́ма

man II prtc разм. то́лькі;

er soll es ~ versúchen! хай то́лькі паспрабу́е!

MAN = Maschinenfabrik Augsburg-Nürnberg AG – Машынэнфабрык-Аугсбург-Нюрнбэрг АГ» (машынабудаўнічыя заводы ў ФРГ)

Management ['mεnimənt] n -s арганіза́цыя, уладкава́нне (чаго-н.)