Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Magnóli¦e f -, -n бат. магно́лія

Mahagóni n -s чырво́нае дрэ́ва

Mahd f -, -en

1) сенажа́ць, сенако́с, касьба́, пако́с

2) ско́шаная трава́; ско́шанае збо́жжа, ско́шаная збажына́

Mahl n -(e)s, -e і Mähler абе́д, яда́, бясе́да, банке́т;

ein ~ der Götter часцей жарт. часту́нак баго́ў

máhlen (part II gemáhlen) vt мало́ць, таўчы́, драбні́ць;

die Räder ~ im Sand калёсы вя́знуць у пяску́

Máhlen n -s с.-г. памо́л, размо́л; тэх. размо́лванне, здрабне́нне

Máhlstein m -(e)s, -e жаро́н, бягу́н

Máhlzahn m -(e)s, -zähne анат. карэ́нны зуб

Máhlzeit f -, -en е́жа (абед, вячэра);

éine ~ éinnehmen* абе́даць; вячэ́раць;

éine ~ hálten* сядзе́ць за стало́м, е́сці, прыма́ць стра́ву;

~en verábreichen падава́ць стра́вы, разно́сіць стра́ву (у бальніцы і г.д.);

~! прые́мнага апеты́ту!; до́бры дзень!; быва́йце! (прывітанне ў абедзенны час);

◊

ja ~!, prost ~! іран. пако́рна [шчы́ра] дзя́кую!

Máhnbrief m -(e)s, -e пісьмо́вы напамі́н(ак)