Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

lámmfromm a лаго́дны, пако́рлівы (як ягня́)

Lampás m -, - лампа́сная (шаўковая) ткані́на

Lámpe I f -, -n ля́мпа;

◊

zu viel auf die ~ gíeßen* вы́піць лі́шняга, перабра́ць

Lámpe II m -s;

(Méister) ~ Ла́мпэ, За́яц (у казках і байках)

Lámpenfieber n -s хвалява́нне пе́рад вы́хадам на сцэ́ну [пе́рад які́м-н. выступле́ннем]

Lámpenschirm m -(e)s, -e абажу́р

Lampion [-'piɔŋ] і [-'piɔ̃:] m, n -s, -s каляро́вы ліхта́рык

Lampréte f -, -n заал. міно́га

lancieren [lã'si:rən] vt

1) вайск. выстрэ́льваць

2) марск. спуска́ць на ваду́

3) перан. пуска́ць у ход, уво́дзіць ва ўжы́так;

j-n ~ прасо́ўваць каго́-н.; пратэжы́раваць, падтры́мліваць каго́-н.

Land n -(e)s, Länder

1) краі́на, край;

das gelóbte ~ запаве́тная зямля́;

áußer ~(es) géhen* пакі́нуць радзі́му;

wohér des ~es? з які́х краёў?, ≅ адку́ль даро́гу ма́еш [ма́еце]?;

bei uns zu ~e у на́шай краі́не;

◊

aus állen Hérren Ländern ≅ з усі́х канцо́ў све́ту, адусю́ль

2) без pl зямля́, гле́ба

3) -(e)s, Länder зямля́, праві́нцыя

4) без pl су́ша;

über ~ und Méer вако́л све́ту;

an(s) ~ géhen* [stéigen*, kómmen*] вы́садзіцца [сысці́] на бе́раг;

zu Wásser und zu ~e на вадзе́ і (на) су́шы, па вадзе́ і (па) су́шы

5) без pl се́льская мясцо́васць, вёска;

auf dem ~e у вёсцы, на да́чы, за го́радам;

aufs ~ géhen* пае́хаць у вёску;

aufs ~ zíehen* перае́хаць у вёску;

die Éinfalt vom ~e вяско́вая прастата́; пагардл. дзераве́ншчына