Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

hoch entwíckelt a высокаразвіты́

hoch geáchtet a паважа́ны, шано́ўны

hoch geéhrt a высокашано́ўны, высокапаважа́ны

hoch gewáchsen a высо́кі, высакаро́слы

hóch schätzen vt глыбо́ка шанава́ць, глыбо́ка паважа́ць

hóch stehend a

1) ве́рхні

2) высокапаста́ўлены

Hócke I f -, -n спарт.

1) прысяда́нне;

sich in die ~ sétzen прысе́сці на ку́кішкі

2) паста́ва на сагну́тых нага́х (лыжы)

3) скачо́к, перама́х (гімнастыка)

Hócke II f -, -n ба́бка (снапоў у полі)

hócken vi сядзе́ць на ку́кішках;

zu Háuse ~ разм. сядзе́ць до́ма

Hócker m -s, - зэ́длік, усло́нчык, табурэ́тка