wíssen* vt
1) (von D, um A) знаць, ве́даць (што-н., аб кім-н., аб чым-н.);
~ Sie es gewíss? Вы ў гэ́тым упэўнены?;
sovíel ich weiß нако́лькі мне вядо́ма;
ich weiß ihn in Sícherheit я ве́даю, што ён у бяспе́чнасці;
ich weiß ihn glücklich я ве́даю, што ён шчаслі́вы;
Beschéid ~ ве́даць што-н., разбіра́цца ў чым-н.;
j-m Dank ~ быць удзя́чным каму́-н.;
er weiß kéinen Rat ён не ве́дае, што яму́ рабі́ць;
◊
was ich nicht weiß, macht mich nicht heiß ≅ чаго́ я не ве́даю, аб тым не турбу́юся
2) (zu + inf) уме́ць (што-н. рабіць);
sich zu fássen ~ уме́ць вало́даць сабо́й
Wíssen n -s, - ве́ды, ве́данне;
méines ~s (на)ко́лькі я ве́даю;
~ ist Macht ≅ вучэ́нне – святло́, а невучэ́нне - це́мра;
zu viel ~ macht Kópfschmerzen ≅ шмат бу́дзеш ве́даць – галава́ абле́зе
Wíssenschaft f -, -en наву́ка;
die ángewandte ~ прыкладная наву́ка;
sich auf die ~ légen адда́цца наву́цы
Wíssenschaftler m -s, - навуко́вец, навуко́вы супрацо́ўнік, вучо́ны
wíssenschaftlich a навуко́вы
Wíssensdrang, Wíssensdurst m -(e)s ця́га [імкне́нне] да ве́даў
Wíssensgebiet n -(e)s, -e галіна́ ве́даў
Wíssenslücke f -, -n прабе́л у ве́дах
Wíssensniveau [-vo:] n -s, -s узро́вень ве́даў