Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Grúndfreiheiten pl асно́ўныя [паліты́чныя] свабо́ды

Grúndgedanke m -ns, -n гало́ўная ду́мка; ідэ́я

grundíeren vt грунтава́ць

Grúndkenntnisse pl асно́вы наву́к [ве́даў]

Grúndlage f -, -n асно́ва, ба́зіс, фунда́мент;

etw. auf éine néue ~ stéllen падве́сці но́вую ба́зу пад што-н.;

die ~ scháffen* закла́сці асно́вы;

es dient als ~ гэ́та слу́жыць падста́вай;

auf der ~ von (D) на падста́ве (чаго-н.)

grúndlegend a асно́ўны, прынцыпо́вы;

die ~e Fráge карэ́ннае [грунто́ўнае] пыта́нне

Grúndlini¦e f -, -n

1) асно́ўная лі́нія, гало́ўная ры́са

2) матэм. асно́ва, ба́зіс

grúndlos a

1) бяздо́нны

2) негрунто́ўны, беспадста́ўны; беспрычы́нны

Grúndlosigkeit f - беспадста́ўнасць, негрунто́ўнасць, галасло́ўнасць

Grúndpreis m -es, -e камерц. ба́зісная цана́