Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Gesúmm, Gesúmme n -s зу́мканне, гудзе́нне; шум (у вуша́х)

gesúnd a здаро́вы, мо́цны;

~ wérden папраўля́цца;

~ und múnter жывы́ і здаро́вы;

j-n ~ schréiben* вы́пісаць каго́-н. на пра́цу (пасля хваробы)

Gesúndbrunnen m -s, - мінера́льная [ле́кавая] крыні́ца

gesúnden vi (s) папраўля́цца, ачу́ньваць (пасля хваробы)

Gesúndheit f - здаро́ўе;

éine únerwüstliche [robúste] ~ háben мець мо́цнае здаро́ўе;

auf j-s ~ trínken* піць за чыё-н. здаро́ўе;

bei gúter ~ пры по́ўным здаро́ўі;

zur ~! бу́дзьце здаро́выя! (пры чханні)

gesúndheitlich

1. a

1) саніта́рны, гігіені́чны

2) які́ ма́е дачыне́нне да здаро́ўя;

~e Betréuung медыцы́нскае абслуго́ўванне;

~e Éinrichtungen устано́вы ахо́вы здаро́ўя

2. adv у адно́сінах да здаро́ўя

Gesúndheitsamt n -(e)s, -ämter устано́ва органа́ў ахо́вы здаро́ўя

Gesúndheitsfürsorge, Gesúndheitsfürsorgestelle f -, -n дыспа́нсер

gesúndheitshalber adv дзе́ля здаро́ўя, дзе́ля папра́ўкі здаро́ўя

Gesúndheitslehre f - гігіе́на (навука)