Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

gestéigert a па(д)вы́шаны

Gestéin n -es, -e каме́нні, го́рная паро́да

Gestéll n -es, -e падста́ўка; стані́на; стэла́ж; карка́с

Gestéllungsbefehl n -es, -e уст., вайск. мабілізацы́йнае прадпіса́нне, зага́д з’яві́цца (на прызыўны пункт)

gestéllungspflichtig a вайск. які́ падляга́е прызы́ву

géstern adv учо́ра;

seit ~ з учара́шняга дня;

von ~ учара́шні;

er ist nicht von ~ ён быва́лы [спрактыкава́ны] чалаве́к;

◊

wir sind nicht von ~ ≅ мы са́мі з вуса́мі

gestíefelt a у бо́тах;

~ und gespórnt sein быць гато́вым [у по́ўнай гато́ўнасці] да чаго́-н.;

der Gestíefelte Káter Кот у бо́тах (у казцы)

gestíegen part II ад stéigen*

Gestikulatión f -, -en жэстыкуля́цыя

gestikulíeren vi жэстыкулява́ць