Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Geschwúlst f -, Geschwülste пухлі́на;

éine gútartige [bösartige] ~ дабрая́касная [злая́касная] пухлі́на;

die ~ geht zurück пухлі́на разыхо́дзіцца

geschwúnden part II ад schwínden*

geschwúngen part II ад schwíngen*

Geschwür n -s, -e баля́чка, нарыў, я́зва, гнайні́к

geséhen part II ад séhen*

Gesélle m -n, -n

1) падма́йстар; гіст. чаля́днік

2) хло́пец

3) тава́рыш;

lóckerer ~ ве́траны хлапчы́на

geséllen, sich (zu D) далуча́цца (да каго-н.)

Geséllenprüfung f -, -en экза́мен на зва́нне падма́йстра [гіст. чаля́дніка]

geséllig a ве́тлівы; тавары́скі, гаваркі́;

ein ~er Ábend, ~es Beisámmensein вечары́на; сустрэ́ча ў ко́ле сябро́ў;

ein ~es Wésen тавары́ская нату́ра

Gesélligkeit f -

1) тавары́скасць; камуніка́бельнасць, даліка́тнасць, ве́тлівасць

2) зно́сіны