Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Geschíck II n -(e)s, -e спрыт, майстэ́рства, уме́льства;

~ zu etw. (D) háben мець здо́льнасць (да чаго-н.);

er hat wéder ~ noch Gelénk ён ні на што не здо́льны [не ва́рты]

Geschícklichkeit f гл. Geschick II

geschíckt a спры́тны, уме́лы, майстэ́рскі;

in ~er Wéise спры́тна, па-майстэ́рску

geschíeden I part II ад schéiden*

geschíeden II a разве́дзены;

wir sind ~e Léute памі́ж на́мі ўсё ско́нчана

geschíenen part II ад schéinen*

Geschímpfe n -s ла́янка

Geschírr n -(e)s, -e

1) по́суд

2) збру́я, абро́ць;

◊

sich ins ~ wérfen* [légen] го́рача ўзя́цца за спра́ву; стара́цца, завіха́цца

Geschírrspüler m -s, - пасудамы́ечная машы́на

geschláfen part II ад schláfen*