Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Fírnewein m -(e)s старо́е [вы́трыманае] віно́

Fírnis m -ses, -se

1) пако́ст; лак;

mit ~ überzíehen* пакры́ць ла́кам

2) зне́шні гля́нец, налёт

firníssen vt лакірава́ць

Firnísser m -s, - лакіро́ўшчык

First m -(e)s, -e, f -, -en

1) вяршы́ня (гары)

2) вільча́к (даху)

Fisch m -(e)s, -e ры́ба;

~ im Aspík заліўна́я ры́ба;

◊

gesúnd wie ein ~ im Wásser ≅ све́жы, як агуро́чак;

múnter wie ein ~ im Wásser жва́вы, рэ́звы;

wéder ~ noch Fleisch ні ры́ба ні мя́са

Físchbein n -(e)s кіто́вы вус

físchblütig a спако́йны; абыя́кавы

Físchbrut f -, -en маляўкі, малькі́ (рыбы)

físchen vt, vi лаві́ць [ву́дзіць] ры́бу;

◊

im trüben ~ лаві́ць ры́бу ў каламу́тнай вадзе́;

es ist nichts dabéi zu ~ тут нічы́м не разжыве́шся [нічо́га не вы́гадаеш]