Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

fínnig a прышчава́ты, вуграва́ты

fínnisch a фі́нскі

Fínnländer m -s, - жыха́р Фінля́ндыі, фін

fínnländisch a фінля́ндскі

fínster a

1) цёмны, змро́чны; дрыму́чы;

ein ~er Wald дрыму́чы лес

2) пану́ры, суро́вы, хму́рны;

ein ~es Gesícht máchen хму́рыцца

3) цёмны, падазро́ны;

das ist éine ~e Ángelegenheit гэ́та цёмная спра́ва

Fínstere:

im Fínstern у цемнаце́, упо́цемках, папацёмку

Fínsterling m -s, -e абскура́нт, цемраша́л

fínstern vimp вечарэ́ць, суто́нець;

es fínstert цямне́е

Fínsternis f -, -se

1) це́мра, цемната́

2) зацьме́нне

Fínte f -, -n

1) хі́трасць, вы́крут

2) спарт. фінт, падма́нны рух