Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Падсо́лнух, пудсо́лнух ’сланечнік’ (Выг.). Рус. подсолнечник, дыял. подсолнух. Да сонца. Семантычную матывацыю гл. сланёчнік.

Пуд1 ’мера вагі (16 кг)’, (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Варл., Бяльк., Мат. Гом.), ст.-бел. пудъ ’адна з асноўных адзінак меры і вагі ў ВКЛ, звычайна мёду, воску, радзей інш. (ад 15 да 18,7 кг)’ (Ст.-бел. лексікон), у дамове смаленскага князя з Рыгай 1229 г. слова мела агульнае значэнне ’вага’, ’вагавы эталон’ (Скурат, Меры, 113), пра што сведчыць прыметнік пудъный: А соль весите пудънымъ ременемъ по старому закону (дамова Полацка з Рыгай 1405 г.); сюды ж вытворнае пудовня ’адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў, роўная пуду’ (Нас. гіст.), ’мерка, у якую змяшчаўся пуд пэўнага рэчыва’, адзначанае і ў сучасных народных гаворках: пудо́ўня ’пуд’ (Ян.), а таксама пудо́вік, пудаві́к ’тс’ (Мат. Гом.), пу́дзіць ’купляць пудамі што-небудзь; купляць на вагу’ (Нас.); укр. пуд, рус. пуд. Запазычана са ст.-нардыйск. pund ’фунт’, параўн. ст.-ісл. pund ’тс’, продкамі ўсходніх славян у праформе *pǫd‑ > пудъ (Векслер, Hist., 104). Крыніцай агульнагерманскага слова з’яўляецца аблатыўная форма лац. pondo, выдзеленая са спалучэння libra pondo ’вагой у адну лібру’, якая ўжывалася як нескланяемы назоўнік у якасці сіноніма да libra. У адпаведнасці з рэгулярнымі фанетычнымі зменамі зыходнае слова было перааформлена ў ст.-в.-ням. pfunt, якое з XIV ст. у форме фунт (гл.) замацавалася ў славянскіх мовах.

Пуд2 ’страх, сполах, ляк’ (ТСБМ; Гарэц.; Шат., брасл., віл., ст.-дар., круп., Сл. ПЗБ; Бяльк.; петрык., светлаг., калінк., Мат. Гом.; ТС, Маш., Шн. 2; капыл., Жыв. сл.; докш., Янк. Мат.), ’сполах жывёл’ (Варл.), укр. пуд ’страх’, польск. pęd ’рух, імкненне’ > бел. пэнд (гл.), чэш. pud ’інстынкт’. Самастойныя ўтварэнні ў кожнай са славянскіх моў ад прасл. *pǫditi ’гнаць, прыспяшаць’, ці, паводле Когена (Запіскі, 2, 239), ’піхаць, цясніць’, гл. пудзіць.

Пу́дала ’пудзіла’ (лях., Янк. Мат.; Жд. 2; ветк., Мат. Гом.), пу́дало (карэліц., Нар. лекс.), пу́дайло ’тс’ (петрык., Цыхун, вусн. паведамл.). Укр. опу́дало, дпуд ’тс’, утвораныя ад опу́дитися ’спалохацца’, сведчаць пра магчымы шлях утварэння названых беларускіх слоў, параўн. апу́дзіла (гл.), з адпадзеннем прыстаўнога а-. Аднак семантыка лельч. апу́дала ’чалавек неахайнага выгляду, сонны, непаваротлівы’ (Куч.), а таксама драг. опу́дына ’шырокае не па памеры адзенне’ (Клім.) і асабліва тураў. опу́дало (пра адзенне): наклаў на себе этэ опудало, tuo страх! пры опу́‑гаіцца ’спужацца’: я ўжэ опугаласа, як та кура і напу́гацца ’празмерна надзець на сябе, начапляць лішняга; надзьмуцца, натапырыцца; абкружыцца імглістым кругам (пра месяц)’ (гл.) сведчаць пра магчымую кантамінацыю формаў з пуд- і пуг‑.

Пудаўня́ ’вялікае халоднае памяшканне’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, ад пудаўня ’мерка, у якую змяшчаецца пуд сыпкіх рэчываў’, гл. пуд], з абагульненнем, выклікаеш суфіксацыяй ’ёмістасць’ — ’памяшканне’, параўн. вагаўня ’памяшканне для ўзважвання’ і пад., магчыма, пад уплывам ваўкаўня (гл.) на базе фразеалагізма хоць ваўкоў ганяй (пра вельмі халоднае памяшканне).

Пу́дзік ’верабей’: пудзік прыляцеў, на галінку сеў (іўеў., Сл. рэг. лекс.). Адна з апісальных назваў вераб’я, відаць, ад пу́дкі ’палахлівы’, пу́дзіць ’палохаць’ (гл.), да словаўтварэння параўн. канапля́нік, прася́нік і пад. (Жыв. св., 40–41).

Пу́дзіла (ТСБМ; Шат.; віл., асіп., ганц., паст., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’страшыдла пужаць курэй’ (Варл.), пу́дзвіло, пу́дзіло ’пудзіла; неахайнік’ (ТС). Ад пу́дзіць ’пужаць, адганяць’ (гл.).

Пу́дзіць ’палохаць, спуджваць, прымушаць бегчы’ (Нас.), ’страшыць, палохаць’ (Гарэц., Яруш., Шпіл., Шат., Янк. 2, ТСБМ), pudzić ’страшыць жывёлу’ (Варл.), пу́дыты ’гнаць, разганяць, распуджваць; рэзаць (размашыста)’ (Клім.), пу́дзіцца ’палохацца, імчацца ад перапалоху’ (Нас.), пу́дзіцца ’палохацца, баяцца (пераважна пра жывёлу)’ (Гарэц., Яруш., Мал., ТС); укр. пу́дити ’гнаць’, рус. пу́дить ’палохаць, гнаць’, польск. pędzić ’гнаць’, чэш. puditi ’пабуджаць, падбухторваць’, славац. pudiť ’гнаць’, славен. poditi, серб.-харв. púditi, балг. пъ́дя, макед. пади, ст.-слав. пѫдити ’тс’. Прасл. *pǫditi параўноўваюць з грэч. σπευδω ’спяшацца, старацца; падганяць, прыспешваць’, літ. spáusti, spáudýti ’цясніць, гнясці’, spándyti ’нацягваць’ і інш. Коген (Запіскі, 2, 239), следам за Петарсанам (Vergl., 32), узводзіць названыя формы да і.-е. *(s)peud‑ (з “s mobile”), пры гэтым бел. пудзіць, укр. пудити і пад. адлюстроўваюць, паводле яго, ніжэйшую ступень кораня *speud‑, менавіта, *(s)pud‑ з інфіксам ‑n‑, што дазваляе вытлумачыць фанетычную неадпаведнасць некаторых формаў (насавы галосны ў польскай і славенскай пры чакаемым u), якую Махэк₂ (467) звязвае з экспрэсіўным узмацненнем. Далейшая сувязь з пяць, пну (гл.), пу́та і інш. (параўн. Скок, 3, 68; Сной, 459) здаецца праблематычнай перш за ўсё з семантычнага боку, аднак фармальна мажлівай пры ўзвядзенні да і.-е. *(s)pen‑d < *(s)pen‑ ’цягнуць, расцягваць’ (Глухак, 511). Яшчэ менш пэўная сувязь з пя́дзя (гл.) пры ўзвядзенні да і.-е. *pondh‑/*pendh‑, параўн. лац. pendēre ’вісець’ (Банькоўскі, 2, 537 і інш.). Гл. таксама Фасмер, 3, 402; ЕСУМ, 4, 627.

Пу́дкі ’пужлівы, палахлівы’ (ТСБМ, барыс., ст.-дар., Сл. ПЗБ; ТС, ПСл), пудлі́вы ’тс’ (Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Да пудзіць, пуд2 (гл.).

Пу́дла разм. ’промах у стральбе, няўдалы стрэл’ (ТСБМ), пу́дло ’промах; недакладны стрэл, які толькі спалохаў птушак ці звера’ (Нас.); сюды ж пудлава́ць ’рабіць недакладныя стрэлы’ (ТСБМ), спудлава́ць ’зрабіць промах’ (Воўк-Лев., Татарк., 172), ’зрабіць не так, як трэба’ (Цых.); даць пу́дла ’не пацэліць; памыліцца, схібіць’ (Сержп., Янк. БП), ’моцна пабіць’ (Ян., Бяльк., Воўк-Лев., Татарк., 172: “выраз ужываецца, калі кажуць пра жывёлу, напр., пра сабак”). З ням. Pudel ’памылка’, pudeln ’памыляцца’ праз польск. pudło ’недакладны стрэл альбо кідок у гульні (у кароглі)’, параўн. Банькоўскі, 2, 964. Значэнне ’моцна пабіць’, магчыма, пад уплывам пу́дзіць (так ужо ў Насовіча адносна пу́дло: “от пу́дзиць — пугать”).

Пу́дліца мёд. ’крапіўніца’: пудліца нашлася, усе рукі высыпіць, сільна чэшыцца (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, табуізаваная назва.