◎ Пудаўня́ ’вялікае халоднае памяшканне’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, ад пудаўня ’мерка, у якую змяшчаецца пуд сыпкіх рэчываў’, гл. пуд], з абагульненнем, выклікаеш суфіксацыяй ’ёмістасць’ — ’памяшканне’, параўн. вагаўня ’памяшканне для ўзважвання’ і пад., магчыма, пад уплывам ваўкаўня (гл.) на базе фразеалагізма хоць ваўкоў ганяй (пра вельмі халоднае памяшканне).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)