Канапля́нік ’верабей, Passer domesticus’ (ТСБМ, Янк. I; Сержп. Грам.; дзятл., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.; жлоб., Жыв. сл.); петрык. канаплю́к, ’тс’, петрык., калінк. канапля́нка, параўн. конопля́нка ’тс’ (Мат. Гом.), ’жулан, Lanius cristatus’ (Інстр. II). Рус. конопля́ник, перм., вяц. конопля́ничек, кур. конопля́тничек ’верабей’. Да канапля́ны < каноплі (гл.). Птушка названа паводле яе звычаю аббіваць (аб’ядаць) пасевы спелых канапель і проса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)