◎ Пур, аўра ’мера сыпкіх рэчываў, роўная тром пудам; пасудзіна, якая змяшчае тры луды’ (в.-дзв., брасл., глыб., Сл. ПЗБ; Касп.; Шатал.; полац., Нар. лекс.; добр., карм., Мат. Гом.), пу́ра ’мера сыпкіх рэчываў, большая за чацвярык’ (Мядзв.), пур ’мера, роўная тром чацвярыкам’ (дзісн., Яшк. Мясц.), пу́ра ’36 гарцаў’ (ковен., Яшк. Мясц.), рус. пск. пу́ра ’мера сыпкіх рэчываў у 3,5 чацвярык’, польск. дыял. pur (“w Inflantach” з канца XVI ст., Вольніч–Паўлоўска, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 189). Лічыцца баптызмам, параўн. літ. pūras ’тс’, лат. pūrs ’тс’ (Блесэ, SB, 5, 17; Лаўчутэ, Балтизмы, 32); апошняе, паводле Мацэнаўэра (LF, 14, 411), выводзіцца са значэння ’лубяны кубел з пасагам’. Гл. таксама Фасмер, 3, 408.
◎ Пура́ць ’кідаць’ (ветк., Мат. Гом.). Гл. пурну́ць, шпурнуць.
Пурга́ ’завіруха, мяцеліца’ (ТСБМ; ЛА, 1; Бяльк.; ТС). З рус. пурга́ ’тс’, што выводзяць з карэл. purgo ’тс’, фін. purku ’тс’, параўн. ханты purke ’дым’ (Фасмер, 3, 408), фін. purkaa ’выліваць; разбіраць; распускаць (напр., косы)’ і пад. (Чарных, 2, 84). Далейшыя збліжэнні гл. Анікін, 458 (з уральск. purkl ’мяцеліца’, ст.-цюрк. bor ’бура’ і пад.).
◎ Пу́ргаць ’сёрбаць, есці’ (Бяльк., Юрч.). Гукапераймальнае, “глухі” варыянт — пуркаць ’тс’ (гл.), гл. таксама Гарачава, Этимология–1985, 69: да прасл. *pьrgati са значэннем хуткага py-ху, параўн. каш. purgac ’хутка ехаць’, сюды ж серб.-харв. prgav ’шустры, нецярплівы’, балг. пьргав ’хуткі, лоўкі’ і інш.
◎ Пурзго́ліцца ’боўтацца ў місцы з ежай’ (мядз., Нар. словатв.), пурзоліцца экспр. ’неахвотна есці; пэцкацца’; перан. ’дурэць’ (мядз., брасл., паст., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’, рус. смал. пу́рзацца ’марудна і неакуратна есці’, пурзоніцца ’тс’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ) лічыць запазычаным з літ. purzlóti, burzlóti ’тс’, што цяжка давесці.
◎ Пу́рзнуць ’пырснуць, моцна паліцца’ (ТС). “Звонкі” варыянт гукапераймальнага пырснуць, гл. (у < ы пасля губнога).
◎ Пу́ркаць ’пырскаць’ (лід., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. “звонкі” варыянт пу́ргаць (гл.); сюды ж іранічнае пурка‑ вэтка ’матацыкл’ (лун., Сл. Брэс.); не выключана сувязь з літ. purkšti ’пырскаць; фыркаць’, якое, улічваючы лінгвагеаграфію, магло быць крыніцай запазычання. Аднак параўн. прасл. *рьгка(і, якое Трубачоў (Зб. памяці Талстога, 1, 312) ставіць у адзін рад з аднакарэннымі, як правіла пашыранымі, дзеяслоўнымі асновамі *рык‑, *рыІ-, *pьrsk‑ ’пырскаць’.
◎ Пурля́ць экспр. ’кідаць’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. purlióti ’ірваць, дзерці’, што малаверагодна па семантычных прычынах. Параўн. шпурляць ’кідаць’ (гл.), а таксама пурну́і(ь/шпурну́ць ’кінуць’. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага (“гукаімітатыўнага”) паходжання; да словаўтварэння параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’ і балг. хеьргам/хвьрлям ’кідаць’. Параўн. і папярэдняе слова.
◎ Пурну́ць ’шпурнуць, кінуць’ (слонім., Нар. словатв.; ТС): пурні мне праз плот яблака (встк., Мат. Гом.). Відаць, гукапераймальнае, параўн. рус. дыял. пу́рыць ’мачыцца; ліць струменем’, пу́рить ’кідаць’, укр. пурну́ти ’даць нырца’ і пад. Гл. пу́рыць.
◎ Пу́рны ’пульхны; пышны (пра хлеб)’ (ТС), ’порысты, падышоўшы (пра хлеб)’ (стол., Жыв. НС). Відаць, утворана на базе прасл. *puriti sę ’падымацца, уздымацца’, параўн. чэш. Mūp.purit sa ’надувацца ад злосці’, ст.-чэш. ригпу́, чэш. vzpurny ’ўпарты’, серб.-харв. напу́рити ’раззлаваць’, напу́рити се ’зазлаваць, надуцца; пасварыцца’, напурен ’надзьмуты, самазадаволены’, якія Белеціч (JO, 49, 120) збліжае з пу́рити ’жарыць, пячы’, што ўзыходзяць да і.-е. риг‑ ’агонь’. Звязана з пу́рыць ’гнаць, выганяць’, (гл.) порай, ’хутка падымацца, расці’ з дадатковым адценнем’станавіцца рыхлым, кволым’, параўн. балг. дыял. пу́рек ’слабое, хілае і анемічнае дзіця’, рус. дыял. пу́рско ’мякка, рыхла’ і пад., генетычна звязаныя з літ. purėti ’станавіцца рыхлым’.