Пурну́ць ’шпурнуць, кінуць’ (слонім., Нар. словатв.; ТС): пурні мне праз плот яблака (встк., Мат. Гом.). Відаць, гукапераймальнае, параўн. рус. дыял. пу́рыць ’мачыцца; ліць струменем’, пу́рить ’кідаць’, укр. пурну́ти ’даць нырца’ і пад. Гл. пу́рыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)