Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пума́к ’намоклае бервяно ў рэчцы; бервяно, якім прыціскалі намочаны лён, каб не ўсплываў’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад памок ’тс’, што да мокнуць, мачыць; да фанетыкі параўн. дыял. пумі‑ дбр і пад.

Пу́мза ’невялікая рыбка, якая вясной заходзіць на балота, а калі яно высыхае, то здыхае’: пумза кароценькая і пузаценькая (астрав., Мятліцкая, вусн. паведамл.). Няясна, відаць, ад гукапераймання пум!, што перадае раптоўнае лопанне, літ. риті! ’тс’; да словаўтварэння параўн. рэўза (ад раўці). Параўн. таксама літ. pumti, рата ’назвацца, набухаць’, якія, улічваючы геаграфію, маглі б ляжаць у аснове назвы.

Пу́мні ’месца, дзе пальцы сутыкаюцца з пясцю, калі рука сціскаецца ў кулак’ (пін., Сл. Брэс.). Магчыма, утворана ад мяць, мну (*по‑мні/*па‑мнП).

Пу́мпара экспр. ’буркун’, пу́мпарыць ’бурчаць’ (паст., Сл. ПЗБ). Грынавяцкене (там жа) выводзіць з літ. pampańus ’бурклівы’, хутчэй за ўсё, гукапераймальнага паходжання.

Пумпару́шка-рабу́шка ’божая кароўка’ (З жыцця), пумпа‑ ру́шка‑рыбу́шка ’тс’ (воран., ЛА, 1), параўн. мурашка‑пумпашка ’тс’ (там жа), прошка‑рябошка ’тс’ (віц., ЛА, 1). Спалучэнне рыфмаваных слоў, нярэдкае для назваў божай кароўкі, параўн. петрык‑ведрык, петарка‑федарка і пад.; адна з частак, несумненна, ад рабы ’стракаты, плямісты’; другая ўзыходзіць да асновы пумп‑, прысутнай у назвах невялікіх круглых прадметаў і істот, паралельнай да пуп‑ з экспрэсіўнай назалізацыяй, параўн., напрыклад, пу́пел ’карапуз’ (гл.) і балг. пу́мпал ’тоўстая кароткая калодачка’ (лічыцца гукапераймальным, гл. БЕР, 5, 852; хутчэй “формавыяўляльным”). Аднак геаграфія назваў з назалізацыяй схіляе бачыць у аснове літ. pumpas ’маленькі гуз’, pampariitė ’кругленькі, пузаты’, p u mpuras ’пупышка’ (параўн. Астрэйка, БЛ, 46, 59), што не выключае і іншых версій: параўн., напрыклад, в.-луж. ритрас ’тоўсты жывот’, pumpak ’пукаты гаршчок’, ’тлусты жывот’, pumpaty ’пузаты, тоўсты, разбухшы’, што, паводле Шустар–Шэўца (2, 1190), выводзяцца з гукавыяўляльнага (“Lautgebärde”) комплекса pump-, паралельнага да в.-луж. pup ’пуп, выпукласць, гуз’; гэта сведчыць пра міжмоўны паралелізм у раз-віцці некаторых “формавыяўляльных” асноў, падобна да гукапераймальных слоў, параўн. пу́мпара ’буркун’ (гл.). Неналізаваны варыянт укр. папару́шка, папару́за ’божая кароўка’. Тапароў (Мифы, 1, 181–182) звязвае з балг. пеперу́да ’персанаж з балканскага абраду выклікання дажджу’.

Пумпа́шачка ’пузанчык, пышка’: мурашачка пумпашачка (воран., LKK 16, 187). Грынавяцкене і інш. (там жа) параўноўваюць з літ. pamparutė ’кругленькі, маленькі і пузаты (пра чалавека або прадмет)’, pamputys ’прышч; пончык’, рапіра, pampė ’пухліна, нарост’, pampti ’набухаць, разбухаць’, пры гэтым літаратурнаму -α/w-, на іх думку, павінна адпавядаць дыял. ‑um‑. Аднак не выключаецца сувязь і з пампу́ха, пампу́шка ’булачка’, якія Фасмер (3, 194) лічыць запазычаннямі з нямецкай (адносна магчымай нямецкай крыніцы “гукавыяўляльнага” комплекса pump- гл. Шустар-Шэўц, 2, 1191); Лаўчутэ (Балтизмы, 147) лічыць балтыйскае паходжанне слова недастаткова аргументаваным. Сюды ж мурашка‑пумпашка ’божая кароўка’ (воран., ЛА, 1).

Пумперлік ’мамотка’ (Шымк. Собр.). Няясна. Магчыма, з ням. Pumpernickel ’пернік; таўстушка’, менш верагодна — ідэнтычнае з укр. пімперля ’недаростак, малалетка’, запазычанага з заходнеславянскіх моў, параўн. польск. pimperlaj ’карлік, карапуз, малеча’, чэш. рітргіе ’лялька, марыянетка’, славац. pimprlik ’тс’, што з ням. Рітріег ’песта’, pimpelig, pimperlich ’распешчаны’ (ЕСУМ, 4, 406).

Пумпу́ль ’камячок засохлага гною на поўсці жывёліны’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), ад літ. pumpas ’маленькі гуз’. Параўн. таксама паралельныя ўтварэнні: польск. pąpyl, pępel ’пухір на скуры’ (паводле Банькоўскага, 2, 521, 539, ад *рорь, гл. пуп), балг. пу́мпал ’кароценькая тоўстая калодачка; карапуз’ (паводле БЕР, 5, 852 — гукапераймальнае), в.-луж. ритрі ’жывот’ (у дзіцячай мове), славац. pumpeh pumplik ’дзіця з вялікім жыватом’ (гукапераймальныя, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1191), дзе выступае “гукавыяўляльны” комплекс ритр‑/рир‑. Параўн. пупел (гл.).

Пумпу́ра ’паўпрыца (дэталь у жорнах)’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pumpurė ’тс’, хутчэй за ўсё гукапераймальнага паходжання, параўн. таксама ням. ритретʼстукаць, грукатаць’, што, магчыма, было асновай для назвы тэхнічнай дэталі паводле характарнай (“шумавой”) прыметы.

Пумпуры́на ’лотаць, Caltha palustris L.’ (астрав., ЛА, 1), пум‑ пу́рына ’тс’ (брасл., даўг., астрав., Сл. ПЗБ); вядомая таксама ў т. зв. пальшчызне крэсовай: pumpuryna/rempuryna (Грэк-Пабісова, Марынякова, Współcz., 114, 129). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ), з літ. pumpurynas ’лотаць’.