Ра́та ’адна з частак агульнай платы, доўгу і пад.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’тэрмін нейкай аплаты’ (Варл.), ’чарговая павіннасць, павіннасць па чарзе’ (ТС), ’чарга’ (Сл. ПЗБ), ’чарга пасці жывёлу’ (Сцяшк. Сл., З нар. сл.). Параўн. польск. rata ’тс’ < ням. Rate ’частка, доля, частковы плацеж’ < лац. ratus ’аблічаны, вызначаны’, rata pars ’вызначаная частка’. Адзначаецца з XVI ст., запазычана з лацінскай праз польскую (Булыка, Лекс. запазыч., 84).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)