Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Апіво́ш ’п’яніца’ (Сцяц., Бір. дыс.), апівоша (Янк. III), апівошына (Абабур.). Польск. арг. opiwosz, piwosz. Рус. дыял. опивоха. Утворана ад дзеяслова апіваць ’часта і многа піць чужое’ (Янк. I), ад якога і апівака ’той, хто любіць апіваць’, пры дапамозе экспрэсіўнага элемента ‑ош. Гэты элемент суадносіцца з суфіксам ‑ох(а) (льсьцёх, раскідоха) (Карскі 2-3, 37) і суфіксамі на ‑ш (збродыш, поганыш) (там жа, 38).

Апікула́т ’скупы’ (Касп.). Ад лац. opitulatus ’дапамагаючы’ (аб тым, што слова было вядома ў Беларусі, сведчыць наяўнасць іншага аддзеяслоўнага імені ад гэтага дзеяслова оріtularium у старабеларускай актавай мове (Гарб.). Літ. apìkula ’лянівыя’ магло аказаць уплыў на паяўленне ‑к‑, супраць чаго, аднак, семантыка; субстытуцыя к замест т магла адбывацца ў выніку дысіміляцыі і без такога ўплыву. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.

Апі́кур ’гультай, абібок’ (Жд.). Параўн. літ. apìkula ’гультаі’ (зборны назоўнік); субстытуцыя р замест л на канцы слова магла адбыцца ў слове, маючым экспрэсіўнае значэнне. Нельга выключыць сувязь з імем грэчаскага філосафа Эпікура (параўн. эпікурэец), якое магло адлюстравацца з пачатковым а‑ замест э‑, як у адукацыя, і польскім націскам на перадапошнім складзе. Параўн. яшчэ пікара ’гульня тыпу гарадкі’ (Янк. Мат.), літ. apikuras (Чэкман, вусн. паведамл.).

Апі́нія ’рэпутацыя, гонар’ (Сцяшк., Сцяц.). З польск. opinia ’думка, погляд’, ’рэпутацыя’ < лац. opinio ’думка, рэпутацыя’, на што ўказвае абмежаванае пашырэнне слова (толькі на Зах. Беларусі). Параўн. ст.-бел. (пачатак XVII ст.) опиния ’думка’ (Гіст. лекс., 108), запазычанне праз польскае пасрэдніцтва (Гіст. Мовы, 1, 297).

Апіня́нка, апіналка, апінаха, апянальнік, опына ’хустка’ — аддзеяслоўныя назоўнікі ад апінаць; параўн. аппянуць накрыць галаву’ (Пал., 28). Гл. пяць2.

Апіса́ць ’ссячы шкуру пісягамі’ (Жд.). Пэўна, не проста пераноснае ўжыванне дзеяслова, але кантамінацыя з *апісяжыць, *апісажыць < пісяжыць < пісяг/пісаг (Янк. I); пісяг доўгі крывавы след’.