Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ава́д ’авадзень’ (Бір. дыс., Нас., Янк. II), авадзень (БРС, Шат., Бір. дыс., Арх. Бяльк., Касп.), авадзье (Бір. дыс.), говыдьде (Клім.). Агульна- і праславянская назва авадня: ovadъ або obvadъ. Параўн. укр. овад (рус. овод да овад як гіперкарэкцыя), чэш. ovad, польск. owad, балг. авад, бел. абадзён (Сцяц.), серб.-харв. о̏бад паралельна з о̏вад, славен. obàd. Ёсць формы без пачатковага ‑а: вадзень (гл.). Бліжэйшыя паралелі: літ. úodas ’камар, мошка’, лат. uóds ’тс’, Міклашыч, 218; Зубаты, Studie, 1, 2, 111. Найбольш верагодна, звязана з і.-е. *ōd‑, *ēd‑ ’есці’. Пад гэтым значэннем можна аб’яднаць авад і вадзень. Параўн. літ. ė́sti ’есці (аб жывёлах)’ і ’паліць, пячы’. Трэба таксама ўлічыць палескае заедь у значэнні ’авадні’, дзе ўнутраная форма захавана зусім не двухсэнсоўна. Гл. Шульцэ, KZ, 43, 41. З гэтай версіяй мяжуе версія Трубачова, Происх., 71, згодна з якой ovadъ < *ov‑odos ’той, хто есць аўцу’. Супраць Махэк₂, 432, які суадносіць ovadъ з лац. tabānus (зыходная славянская форма obadьnь).

Авадзе́нь. Гл. авад.

Ава́л (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы. Слова гэта распаўсюдзілася па Еўропе ў XVIII–XIX ст. У рускай з франц. ovale, якое ўзыходзіць да лац. ovalis < ovum ’яйцо’.

Ава́лак ’прылада, якой прасуюць («качаюць») бялізну’ (Янк.) да valъ, valiti ’качаць’. Тады а пратэтычнае. Лексема валак утворана, як рускае валёк, толькі іншага акцэнтуацыйнага тыпу. Параўн. літ. volė̃ ’прылада, якой прасуюць бялізну’, лат. vale ’тс’, якія да літ. vélti, лат. vel̄t ’качаць’. Зыходныя славянскія і балтыйскія словы генетычна суадносяцца, а вытворныя ад іх (авалак, валёк, volė̃, vale) узніклі, мабыць, незалежна адзін ад аднаго.

Аванга́рд. Новае запазычанне праз рускую мову з французский avant‑garde. Пра польскае пасрэдніцтва гаварыць цяжка, бо мы не сустракаем формы авангарда жаночага роду (< awangarda < awangwardja). Фасмер, 1, 58; Шанскі, 1, А, 23.

Ава́нс. Новае запазычанне з рускай мовы (як тэрмін). У рускай мове ў пачатку XIX ст. з французский avance (avancer), Шанскі, 1, А, 24.

Аванту́ра (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), авантурнік (Бяльк., Касп., КЭС), авантурыць (Бяльк.). Словаўтваральныя тыпы і фанетыка сведчаць аб запазычанні з польскай (XVII–XVIII стст.), у польскай мове з франц. avanture, якое ў сваю чаргу з с.-лац. adventura (< advenire ’адбывацца’), а, магчыма, польскае слова непасрэдна з лацінскай мовы. Шанскі, 1, А, 26.

Аванэ́ля ’малітва па нябожчыку’ (Сцяшк. МГ) да авангэлія < польск. jewangelia. Параўн. аванэля (awanelja) (Федар.). Слова грэчаскага паходжання (εὐαγγέλιον ’добрая вестка’). Параўн. Фасмер, ИОРЯС, 12, 2, 232.

Ава́рыя (БРС). Запазычанне XX ст. праз рускую мову, дзе ў XVIII ст. з італ. avaria, Шанскі, 1, А, 27.

Ава́т ’сярэдзіна дня, самая гарачыня летам, калі кароў на пашы кусаюць авадні’ (Янук.) да авад. Цікава параўнаць з вад у тым жа значэнні (гл.), тым больш, што паралельна да авадзень маем таксама вадзень. Тое, што абат і (а)вад непасрэдна звязаны з назвай авада, авадня, даказваецца параўнаннем рус. бзык ’шаленства жывёлы ад моцнай спякоты і аваднёў і ’авадзень’.