Ава́лак ’прылада, якой прасуюць («качаюць») бялізну’ (Янк.) да valъ, valiti ’качаць’. Тады а пратэтычнае. Лексема валак утворана, як рускае валёк, толькі іншага акцэнтуацыйнага тыпу. Параўн. літ. volė̃ ’прылада, якой прасуюць бялізну’, лат. vale ’тс’, якія да літ. vélti, лат. vel̄t ’качаць’. Зыходныя славянскія і балтыйскія словы генетычна суадносяцца, а вытворныя ад іх (авалак, валёк, volė̃, vale) узніклі, мабыць, незалежна адзін ад аднаго.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)