Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Аво́й, авай ’ай, выражэнне здзіўлення ці абурэння’ (Бяльк.), авей (Шат.) < ідыш (Карскі, Белорусы, 172).

Аво́нтпіцца ’пудзіцца’ (Нас.), гл. вонтпіцца. Пачатковае а‑ пратэтычнага характару.

Аво́сь ’вось’ (Нас., Бяльк.), рус. авось, укр. аво, авось да а + (в)осе, ст.-рус. осе ’гэта’, Зубаты, Studie, 2, 93. Праабражэнскі, 1, 1.

Аво́хці ’гора мне’ (БРС, Янк. БП, Нас., Бяльк., Гарэц.) да а(в)ох ці выклічнікавага паходжання.