Ву́ка ’лапата для веяння збожжа’ (палес., Выг. дыс.). Няясна, магчыма, дэфармаванае вейка (зах.-палес. *вы́йка) ’тс’.
Ву́кідаць ’выгадаваць, выкачаць (кабана)’ (брагін., З нар. сл.). Гл. вы́кідаць ’тс’; адносна фанетыкі параўн. ву́зверыцца (гл.).
Вукляя́ ’ўклейка, Albumus lucidus’ (Касп.). Гл. укляя́, укле́йка.
Ву́красіць ’выбіць, высечы крэсівам (агонь)’ (КСТ), літаратурнае вы́красаць і вы́красіць ’тс’. Гл. краса́ць.
Вукро́п ’кіпень, вар’ (Бяльк.). Гл. укро́п, кроп.
Ву́крут ’вір’ (Яшк.). Згодна Талстому (Геогр., 214), да *vy‑krǫtъ ’тс’; гл. вы́крут, вы́круціць, фанетыка характэрная для гаворак поўдня Беларусь
Ву́ксус ’воцат’ (Жд., 3). Запазычана з рус. у́ксус.
Вула́н 1 ’фальбона’ (Сцяшк.). Вуснае запазычанне з рус. вола́н ’тс’. Гл. валан.
Вула́н 2 ’улан’ (Бірыла, Бел. антр., 2). Гл. улан.
Ву́лачка ’вулічка’ (Нас., Бяльк.); ’завулак’ (бых., Янк. Мат.) ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС, лаг.). Гл. вуліца, вулка.
Вулды́р ’гуз’ (Жд., 2, 3), вулды́рь ’гуз, гузак, пухір’ (Бяльк.), рус. волды́рь ’тс’ (няяснага паходжання, гл. Фасмер, 1, 338). Няма падстаў разглядаць асобна ад булды́р ’пухір, бурбалка, бугор’ (параўн. Гараеў, 53; Праабражэнскі, 1, 91), з метатэзай бурды́ль і асабліва бурду́ль ’пухір’, вытворных ад дзеясловаў з «вобразнай» семантыкай, гл. бурдзе́ць ’пачынаць закісаць’ (З нар. сл.); параўн. інш. семантычныя паралелі: брузды́ль ’пухір на целе’ і брузда́цца ’аблівацца ў час яды’ (Бяльк.), літ. vir̃dulas ’пухір, бурбалка’ ад vìrti, vérda ’кіпець’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 125). Фармальная блізкасць утварэнняў з пачатковымі в і б прывяла да перапляцення значэнняў ’пухір’ і ’гуз’; ёсць падставы меркаваць, што зыходным для ўтварэнняў з в было значэнне ’гуз, круглы прадмет’ і аснова вурд‑ (*vr̥d‑), гл. навагр. ву́рда ’вяртушка зробленая з бярцовай косці свінні, буркаўка’ (Жыв. сл.); параўн. балг. върда́лям ’перакульваць’, серб.-харв. вр̏дати ’вярцецца, круціцца’, тады вулды́р < *вурдыль з метатэзай. Адносна суфіксацыі, асабліва чаргавання ‑ыль/‑уль, параўн. Слаўскі, SP, 1, 112.