Брузда́цца ’аблівацца ў час яды, неахайна есці’ (Бяльк.). Мабыць, гукапераймальнае. Параўн. рус. бру́здить ’бурчаць’ (да апошняга гл. Фасмер, 1, 219, які прыводзіць і літ. bruzduliúoti). Да семантыкі параўн. бурбо́ліць ’булькаць; старанна есці, спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)