Бальзамі́раваць. Рус. бальзами́ровать (з XVIII ст.). Лічыцца запазычаннем з ням. мовы balsamieren; аб запазычанні сведчыць суф. ‑ір‑ < ням. ‑ier(en). Гл. Шанскі, 1, Б, 28–29. Параўн. яшчэ Гютль–Ворт, For. Words, 61–62. Але ўкр. бальзамува́ти, польск. balsamować з’яўляюцца або самастойнымі ўтварэннямі (ад бальза́м) або запазычаннем з іншай крыніцы.
Ба́лька ’бэлька’ (Юрч., Сцяшк. МГ, Інстр. I, ДАБМ, 883, Бяльк., Шат., Касп., Нас.). Ст.-бел. балька ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. дыял. ба́лька (у помніках з XVI ст.). Запазычанне з польск. balka ’тс’ (< ням.). Рыхардт, Poln., 32; Рудніцкі, 66 (супраць польскага пасрэдніцтва). Параўн. ба́лка 1, бэ́лька.
Бальклі́вы ’карослівы, шурпаты (пра бульбу)’ (Жд.). Утварэнне ад бо́лька ’болька, ранка’ (Бяльк.). Параўн. і рус. дыял. бо́лька ’балючае месца, рана, балячка; кароста, фурункул’ (заходняе).
Бальство́ ’перавага’ (Гарэц.). Утварэнне на аснове слоў тыпу бале́й (слав. bolʼьjь ’большы і г. д.’); суфікс ‑ство.
Ба́ля ’абаранак’. Гл. ба́лё.
Баля́са ’слупок для невысокай агароджы; шчыкеты’ (Шат.), ’точаны слупок у поручнях’ (Нас.), баля́сы ’агароджа, тын з слупікаў’ (Касп.), баля́с ’слупікі для агароджы’ (Касп.). Ст.-бел. баляс ’балюстрада’ (Булыка, Запазыч., гл. і Гіст. лекс., 98). Рус. баля́сы, укр. баля́си (ст.-укр. баляса і баляс з XVI ст.). Запазычанне праз польск. balas, balasa з італ. balaustro (Варш. сл., 1, 26; Брукнер, 12; Фасмер, 1, 119; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 68). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 29–30.
Баля́ска ’драбіны’ (Булг.). Вытворнае ад баля́са (гл.). Першапачаткова меліся на ўвазе перакладзіны (балясы) драбін.