Баля́са ’слупок для невысокай агароджы; шчыкеты’ (Шат.), ’точаны слупок у поручнях’ (Нас.), баля́сы ’агароджа, тын з слупікаў’ (Касп.), баля́с ’слупікі для агароджы’ (Касп.). Ст.-бел. баляс ’балюстрада’ (Булыка, Запазыч., гл. і Гіст. лекс., 98). Рус. баля́сы, укр. баля́си (ст.-укр. баляса і баляс з XVI ст.). Запазычанне праз польск. balas, balasa з італ. balaustro (Варш. сл., 1, 26; Брукнер, 12; Фасмер, 1, 119; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 68). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)