Рас́кілі ’прыстасаванне, у якім носяць сена’ (драг., ДАБМ, камент.). Дээтымалагізацыя ў выніку трансфармацыі пры засваенні ў гаворцы балтыйскага запазычання, адлюстраванага ў літаратурнай мове як рэ́згіны (гл.), а ў дыялектах вядомага ў вялікай колькасці варыянтаў, гл. ЛА, 2, 104; Лаўчутэ, Балтизмы, 21–22; Анікін, Опыт, 265. Магчымы ўплыў тэрытарыяльна і семантычна блізкага раскі (гл.).
Раскірэ́ка (раскире́ка) ’крываногі’ (Нас., Касп., ТСБМ), раскіра́ка (рыськіра́ка) ’тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ). Дыялектна абмежаваны фаналагічны карэлят, магчыма, пад балтыйскім уплывам, параўн. раскірэ́йда ’тс’ (Варл.), да раскара́ка (гл.). Дэвербатыў ад раскірэ́чыць ’шырока расставіць ногі’ (Нас.), раскіра́чыцца ’тс’ (Ян.) і пад.
Раско́л ’збойца, разбойнік’, ’гарэза, свавольнік’, ’вісус, шыбенік’ (Бяльк., Мат. Гом.; дзярж., Нар. сл.; Жд. 3, ТС, Янк. Мат.), ’злы, нялітасцівы чалавек’ (Сцяшк. Сл.), раско́ла ’хуліган’ (Сл. Брэс.), роско́л, роско́льнік ’шыбенік, свавольнік’ (ТС). Як здаецца, няма падстаў ідэнтыфікаваць з рус. роско́л, раско́льник, якія Фасмер (3, 444) выводзіць ад рас- і колоть у значэнні ’разбіваць, ламаць’; мяркуецца, што яны ўвайшлі ў мову пасля расколу ў праваслаўі пры патрыярху Нікане ў 1654 г., адсюль маглі набыць значэнне ’разбойнік’. Параўн. накольнік, гл.; развіццё семантыкі аналагічна да сэнсава блізкіх вісус, шыбенік (гл.), і, відавочна, азначала злачынцу, што павінен быў быць пасаджаны на кол (гл.), але змог застацца непакараным. Раско́л у значэнні ’сектант’ (Сержп. Казкі), відаць, запазычана з рускай мовы.
Раско́ль ’стары, зношаны венік’ (ст.-дар., Бел. дыял.). Няясна; магчыма, да ро́ска ’дубец, розга’, гл. розга 1.
Раско́хацца ’развохкацца, развойкацца’, ’расквахтацца’ (Ян.). Ад гукапераймальнага кох (гл.).
Раско́ша, ро́скаш ’празмерны дастатак, пышнасць, велічнае хараство’, ’прастор, свабода, пачуццё свабоды, волі’, ’спакой’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Ян.), ’воля, прыволле, прастор’ (Касп., Байк. і Некр.), ’багацце’ (Байк. і Некр.), роско́ша ’дадатак’ (ТС). Параўн. укр. р́оскіш ’празмерны дастатак, задавальненне, асалода’, рус. ро́скошь ’прыемнасць, раскоша’, польск. rozkosz ’роскаш, багацце’, чэш., славац. rozkoš ’радасць, асалода’, славен. razkošje ’роскаш, багацце, радасць’, серб.-харв. ра̀скош ’раскоша’, балг. разко́ш ’асалода’. Звычайна рэканструюецца як *orzkošь (< *orzkoxj‑) і звязваецца з *koxati (гл. кахаць). Гл. Фасмер, 3, 504; Брукнер, 242; Бязлай, 3, 159; БЕР, 6, 155.
Раскрыжава́ць, раскрыжо́ўваць ’распілаваць хлыст на часткі патрэбнай даўжыні’ (навагр., Нар. лекс.; Мат. Гом.). Да *крыжава́ць ’рэзаць, пілаваць’ < *križati, параўн. рус. дыял. крыжева́ть ’рубаць на часткі дрэва’, серб.-харв. кри́жати ’рэзаць, разразаць (на кавалкі)’, выводзіцца ад *(s)križ‑ < і.-е. skrei‑ ’рэзаць’ (ЭССЯ, 12, 178).
*Раскрышчэ́ння, роскрышчэ́нье ’скрыжаванне дарог’ (лун., Шатал.). Да крыж 1 (гл.) з заканамернымі фанетычнымі зменамі на стыку марфем; параўн. аналагічныя, але з захаваннем этымалагічнага кораня раскрыжаванне, крыжавыя дарогі і пад.
Раскрэ́сы ’скрыжаванне, перакрыжаванне дарог, развілка’ (Мат. Гом.; чач., Жыв. НС), роскрэ́сны ’перакрыжаваны, скрыжаваны’: роскрэсные дорогі (ТС). Прыставачнае ўтварэнне ад крэст ’крыж’, параўн. перакрэст, перакрэ́сніца (гл.).
Раскудзе́ліцца ’рассваволіцца’ (івац., ЖНС). Відаць, да кудзеля (гл.) з няясным метафарычным пераносам, магчыма, праз сінанімічнае распусціцца, параўн. рус. арханг. раскудели́ть ’распускаць ніткі’ і пск. раскудели́ться ’раззлавацца’. Не выключана сувязь з праку́дзіць ’гарэзнічаць, вычвараць’, праку́да ’ахвотнік да свавольстваў, гарэза’ (гл.).