Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Разво́д ’калёсы, прыстасавання для перавозкі бярвення’ (віл., Сл. ПЗБ), ’разведзены ў даўжыню воз’, ’поўны камплект колаў для воза’ (Сцяшк.). Лексіка-семантычнае ўтварэнне; перанос назвы адбыўся на аснове метаніміі: цэлае — воз — атрымала назву ад часткі — жэрдкі, што злучае перадок воза з задком і дазваляе падоўжыць воз: разво́дка ’трайня ў возе’ (гродз., Сл. ПЗБ). Параўн. драбі́ны, калёсы.

Разво́ддзе, разво́дзіца ’веснавая вада, разліў’, ’бездараж’ (ТСБМ; докш., шум., лудз., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’хуткае таянне снегу і лёду ўвесну’ (Сцяшк.), ’паводка’ (Гарэц.), разво́дзі (брасл., Сл. ПЗБ), разво́ддзя, разво́дзя (паст., лід., Сл. ПЗБ) ’тс’, разво́ддзя ’разводдзе, паводка’ (Бяльк., Нас.), рус. разво́дье ’тс’, укр. разво́ддя ’прастора чыстай вады паміж ільдамі’. Магчыма, прасл. *orz‑vod‑je паводле архаічнай мадэлі (Астроўскі, ABSl, 27, 122), гл. вада, параўн. раздарожжа (гл. раздарожа).

Разво́ды ’узоры, часцей у палосы’, ’пацёкі’ (ТСБМ; Др.-Падб.). Ад вада́, параўн. разводдзе (гл.)

Разво́й ’свабода, прастор’ (Сцяшк.), ст.-бел. развой ’разгляд, вырашэнне (справы)’ (Ст.-бел. лексікон); рус. дыял. разво́й ’размотка, раскручванне’, польск. rozwój ’развіццё’ і пад. Ад разві́ць (гл. развіцца), як разбой (гл.) ад разбіць; відаць самастойныя ўтварэнні ў славянскіх мовах.

Разво́ліць (розво́ліць) ’разняволіць; даць волю’ (ТС). Да воля (гл.), раз- мае значэнне, процілеглае прыстаўцы не- ў няволіць.

Разво́ра, разво́рка, розво́рка, розвуо́рка ’трайня ў возе’ (Сл. ПЗБ), ’жэрдка, якая злучае задок з перадком воза’ (Сцяшк. Сл., Маслен.), разво́рваць, разво́рівать, розворы́ть ’падоўжыць воз з дапамогай разворы’ (Маслен.), чэш. rozvora ’жэрдка, якая падаўжае воз’, славац. rázvora, польск. rozwora ’тс’. Да прасл. *orz‑vor‑ (Махэк₂, 521) на базе прасл. *verti ’вярцець’. Гл. з тым жа коранем варочаць.

Разво́рваць ’араць, раскідваць плугам зямлю’ (ТСБМ), ’араць зямлю пад грады’ (Сцяшк.). Ад раз- і ара́ць (гл.) з прыстаўным в‑. Сюды ж разво́рак ’паглыбленне паміж разорамі’ (Сцяшк.).

Развыдрэ́ць ’стаць дзёрзкім; засвавольнічаць’ (Нас., Касп.). Да выдрэць (гл.).

Развыланга́цца ’пачаць вылежвацца’ (Юрч. СНЛ). Штучнае ўтварэнне з неарганічнай (экспрэсіўнай?) назалізацыяй, на базе польск. lęgać ’лажыцца, класціся’, параўн. польск. wylegiwać, wylegiwać się ’ляжаць’, ’вылёжвацца’.

Развядрэ́ць ’разбэсціцца’ (паст., Сл. ПЗБ). Гл. разбудрыць.