◎ На́псінь ’дрэва, пасінеўшае ці пачарнеўшае ад вільгаці’ (Нас.), напеніць ’пасінець ад вільгаці, макраты’ (Нас.). Гл. псініць ’намакаць да гніення, прымаць сіні колер (пра дрэва)’, паводле Насовіча (Нас., 316), да пасінець; хутчэй да псінь ’непрыемны пах; гніль’: Гето дерево псинь (Нас.), параўн. псіна ’сабачае мяса; дрэнны пах’; параўн. сапсёлы ’састарэлы, слабы’, усё да пёс© магчыма народнаэтымалагічнае збліжэнне з сіні, сінець.
◎ На́пто ’вельмі, занадта, залішне’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, з натто (надто) ’надта, вельмі’ шляхам распадабнення зычных. Гл. надта.
◎ Напу́ганы ’празмерна адзеты’, напугацца ’празмерна надзець на сябе, начапляць лішняга’, ’надзьмуцца, натапырыцца’, ’абкружыцца імглістым кругам (пра месяц)’ (ТС). Можа разглядацца разам з напугацца ’нажлукціцца, напіцца’ (Нас., Янк., Сцяц.; стаўбц., Нар. сл.; жлоб., Нар. словатв.; Сцяшк.), ’напіцца чаго-небудзь настолькі, каб нельга было самому ўстаць з месца’ (Шпіл.), ’нажэрціся’ (Янк. 1, Клім., Мат. Гом.), што да пу́гаць ’сёрбаць, хлябтаць’ (гл.), гукапераймальнага паходжання; значэнне ’празмерна надзець на сябе’ праз стадыю ’стаць тоўстым (ад піцця, яды)’. Аднак не выключана, што гэта значэнне развілося на іншай базе, параўн. напу́галаса, бы пугич (ТС), што звязваецца з вобразам птушкі, якая натапырвае пер’е, надзімаецца пры пагрозе; тады хутчэй Да *Pǫ§y ’патаўшчэнне’, параўн. рус. пуговина ’узвышэнне, горб’, пуговица ’гузік’, літ. pugulis ’уздутае ўзвышэнне’ і пад.
◎ Напу́чываць ’павучаць’ (Юрч. СНС), напучаць ’навучаць, накіроўваць на правільны шлях’ (Ян.). Да пуць ’шлях, дарога’ ў выніку семантычнай кандэнсацыі вядомага царкоўнаславянскага выразу наставлять на путь истинный ’настаўляць на жыццёвы шлях, павучаць’, параўн. укр. напучити, напучувати ’паказваць шлях, навучаць’, рус. напутить ’паказаць шлях; навучыць’ і інш.⇉*
◎ Напшэ́ціць ’напсаваць’ (Сцяшк. Сл.). Метатэза ад *наш‑ пэціць < польск. naszpecić ’нашкодзіць, нарабіць дрэнна, абы-як’.
◎ Напыскаць ’крапіць вуллі воцатам, мёдам, настоем зелля і пахучых кветак ддя прыманьвання пчол’ (Кіркор). Відаць, з напырскваць, параўн. напырск ’пахучае рэчыва для прыманьвання пчол’ (Сл. ПЗБ). Гл. пырскаць.
◎ Напы́цца: Торбу конскую ў нас яшчэ напыццай называюць (светлаг., Мат. Гом.). Да пыса, пыца ’морда каня’.
◎ Напэ́рло ’чыста’, напэрло памый падлогу (дзятл., Сцяшк. Сл.). Відаць, ад перла з польск. perła ’перл, перламутр’, параўн. блішчыць, як шкельца (пра нешта чыста вымытае); ёсць таксама звесткі аб выкарыстанні ракавін пярловіцы (бяззубкі) для шаравання падлогі.
◎ Напярэ́спяхі ’навыперадкі’ (зэльв., Жыв. сл.), на‑піраспехі ’наперагонкі, хто каго перагоніць у чым-небудзь’ (Нік., Оч.). Ад незафіксаванага *пярэспех ад спех ’спешка’, гл. спяшацца.
Напярэ́сцігі ’напярэймы, наперарэз’ (Сцяшк.; зэльв., Жыв. сл.; карэл., Янк. 1), напярэ́сцікі ’наўпрасткі, карацейшым шляхам, наперарэз (ісці, бегчы)’ (Янк. 1). Ад незафіксаванага *пярэ́сціг ’абгон’, да рэдкага ў беларускай мове — сці́гнуць ’дагнаць, дасягнуць’ (прасл. *stignǫti), параўн. насці́гнуць ’нагнаць’ (Некр. і Байк.) і пад.; утворана па тыпу наперахопкі ’навыперадкі’, наперагонкі ’тс’ і г. д., формы з ‑к‑ замест ‑г‑ пад уплывам апошніх.