Напярэ́сцігі ’напярэймы, наперарэз’ (Сцяшк.; зэльв., Жыв. сл.; карэл., Янк. 1), напярэ́сцікі ’наўпрасткі, карацейшым шляхам, наперарэз (ісці, бегчы)’ (Янк. 1). Ад незафіксаванага *пярэ́сціг ’абгон’, да рэдкага ў беларускай мове — сці́гнуць ’дагнаць, дасягнуць’ (прасл. *stignǫti), параўн. насці́гнуць ’нагнаць’ (Некр. і Байк.) і пад.; утворана па тыпу наперахопкі ’навыперадкі’, наперагонкі ’тс’ і г. д., формы з ‑к‑ замест ‑г‑ пад уплывам апошніх.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)