◎ Напэ́рло ’чыста’, напэрло памый падлогу (дзятл., Сцяшк. Сл.). Відаць, ад перла з польск.perła ’перл, перламутр’, параўн. блішчыць, як шкельца (пра нешта чыста вымытае); ёсць таксама звесткі аб выкарыстанні ракавін пярловіцы (бяззубкі) для шаравання падлогі.