На́дта ’вельмі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), на́дто ’тс’ (Сцяшк. Сл.; ТС), на́тта, на́тто ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. надто ’акрамя таго’ (XVI ст.), ст.-рус. надъ ’тс’, укр. надто ’занадта; звыш таго’, рус. надто ’надзвычай’, ’верагодна, відаць’, польск. nadto ’надзвычай, занадта’, ’акрамя таго’, ст.-польск. nadto ’звыш’, славін. nout‑to ’акрамя таго’, чэш. nadto ’звыш таго, да таго ж, у дадатак’, ст.-чэш. ’звыш таго, акрамя таго’. Празрыстае сінтагматычнае спалучэнне прыназоўніка *nad і займенніка *to (ESSJ SG, 2, 436), які выступае ў форме наз.-він. скл. (Карскі 2-3, 72, 92); Шуба разглядае беларускія формы з пункту погляду сучаснай мовы як невытворныя, страціўшыя суадносіны з адпаведнай прыназоўнікава-іменнай канструкцыяй (Шуба, Прыслоўе, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)