Спех ‘паспешлівасць, спешка’ (ТСБМ, Бяльк., Барад.), ‘поспех, спор’ (Нас., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), ‘хуткасць, поспех’ (ТС). Параўн. укр. спіх, рус. спех, успе́х, польск. śpiech, в.-луж., н.-луж., чэш. spěch, славац. spech, славен. spẹh ‘паспешлівасць; працвітанне’, балг., макед. спех, ст.-слав. спѣхъ ‘паспешлівасць, прага’. Прасл. *spěxъ. Да спець (гл.). Параўн. лац. spēs, мн. л. spērēs ‘чаканне; надзея’. У праславянскай чакалася б *spěs‑; канчатковае ‑x тлумачыцца аналогіяй: *spěxъ: *spěti, як *grěxъ: *grěti; гл. Фасмер, 3, 734 з літ-рай; Сной₁, 700; Шустар-Шэўц, 1138–1139.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)