Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Баруўка ’ягаднік брусніцы, Vaccinium vitis-idaea L.’ (Кіс.). Зыходзячы з геаграфіі і формы слова, бясспрэчна, запазычанне з польск. borówka ’тс’ (ад bór ’лес, бор’). Параўн. і ўкр. борівка ’тс’. Да геаграфіі польскіх назваў тыпу borówka гл. Бельчарова, JP, 40 (4), 1960, 284 і наст.

Барха́н. Рус. барха́н, укр. барха́н. Запазычанне з казах. barχan (гл. Фасмер, 1, 129, там і літ-pa). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 49.

Ба́рхатавы ’аксамітавы’ (Нас.). Утварэнне ад ба́рхат ’аксаміт’ (параўн. ст.-бел. бархат ’тс’, рус. ба́рхат, гл. Фасмер, 1, 129).

Барчак ’расліна боцікі, Aconitum L. stoerkianum’ (Кіс.), ’Aconitum napellus’ (Крывіч, IV, 1923). Не вельмі яснае слова. Параўн. іншую назву гэтай расліны — барэц. Магчыма, барчак вытворнае ад барэц (суф. ‑ʼак)?

Баршч ’расліна баршчэўнік сібірскі, Heracleum sibiricum L.’ (Кіс., Нас.). Запазычанне з польск. barszcz ’тс’ (прасл. bъrščь), Кюнэ, Poln., 43. Бел. форма гэтага слова — боршч (гл.; там і літ-ра).

Баршчо́вы ’бурачковы (аб колеры)’ (Нас.). У ст.-бел. з XVII ст. (Нас. гіст., Булыка, Запазыч.). Ст.-укр. (з XVII ст.) барщевый, барщовый ’ярка-чырвоны’. Запазычанне з польск. barszczowy (ад barszcz, прасл. bъrščь, гл. боршч).

Барыка́да. Рус. баррика́да, укр. барика́да. Запазычанне з франц. мовы: франц. barricade ’тс’. Фасмер, 1, 128; Шанскі, 1, Б, 48 (там і храналагічныя даныя).

Бары́ла1 ’бачонак, невялікая бочка; вялікая, шырокая бочка’, таксама барылачка, бары́лца, барэлочка, бары́лка, барэ́лка, барэ́лко (Касп., Нас., Гарэц., Бяльк., Інстр. III, Др.-Падб., Дзмітр., Шн., Бесар., КЭС, лаг., Булг., Федар., 4, Сцяц., Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк. слонім.). Рус. дыял. бари́ло і г. д. (< укр. або бел.), укр. бари́ло (з XVI ст.) і г. д. Запазычанне з польск. baryła < італ. barile. Гл. Міклашыч, 7; Бернекер, 44; Фасмер, 1, 126–127; Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 28; Кюнэ, Poln., 43. Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 37.

Бары́ла2 ’здаровы мажны мужчына; таўсцяк; тоўсты, нехлямяжы чалавек’ (Касп., Нас., Гарэц., Сцяшк. МГ). Метафарычнае ўжыванне слова бары́ла ’бачонак’ (гл.). Параўн. укр. барилькува́тий ’тоўсты, брухаты’.

Бары́лка драўляныя ці металічныя часткі падсядзёлка, дзе нацягваецца церассядзёлак’ (КЭС, лаг.), барілцо, барілца ’вушка ў падсядзёлку, праз якое праходзіць церассядзёлак’ (Маслен.). Да бары́ла1 (гл.), па некаторай падобнасці драўлянай часткі падсядзёлка з часткай барыла (два вухі і г. д.).

Ба́рынь ’пан’ (Шат., Янк. III), ба́рінь ’тс’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. ба́рин ’тс’ (а гэта з боя́рин, гл. Фасмер, 1, 127; Шанскі, 1, Б, 44). Форма ба́рынь (замест ба́рын) узнікла пад уплывам слова бары́ня, таксама запазычанага з рус. мовы (параўн. ба́рыня ’пані’, Янк. III, Шат.; ба́ріня, Бяльк.; гэта слова азначае і танец’, што таксама ўзята з рус.).