Ба́рынь ’пан’ (Шат., Янк. III), ба́рінь ’тс’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. ба́рин ’тс’ (а гэта з боя́рин, гл. Фасмер, 1, 127; Шанскі, 1, Б, 44). Форма ба́рынь (замест ба́рын) узнікла пад уплывам слова бары́ня, таксама запазычанага з рус. мовы (параўн. ба́рыня ’пані’, Янк. III, Шат.; ба́ріня, Бяльк.; гэта слова азначае і танец’, што таксама ўзята з рус.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)