Насцяба́цца ’напіцца да ап’янення’ (Нас.), насціба́цца ’напіцца ўдосталь’ (Мядзв.), насцёбацца ’напіцца гарэлкі’ (лях., Янк. Мат.). Да сцяба́ць ’сячы, хвастаць; піць залпам і інш.’, развіццё семантыкі ’біць’ > ’піць’, гл. ця́пнуць ’выпіць’, урэ́заць ’тс’ і г. д.
◎ Насы́паваты ’пахмурны, сумны’ (навагр., З нар. сл.). Гл. насупа, да фанетыкі параўн. сыпоня ’супонь’ (Сл. ПЗБ), сыбб‑ та’ ’субота’ (Мат. Маг.) і інш.
◎ Насыпня́ ’бочка для захавання збожжа’ (Клім.). У выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэння насыпная) бочка ’тс’ (палес., З нар. сл.; ТС).
◎ На́сырава ’начыста, зусім’: душа вылазіць насырава (калі нясуць непасільнае, Ян.). Няясна, магчыма, да сыравы ’суравы’ (Ян.), г. зн. ’без апрацоўкі, у сырым выглядзе’, аднак семантычная сувязь застаецца праблематычнай.
Насы́ціць 1 ’накарміць, задаволіць ежай’ (Нас.). Да сы́ты (гл.).
Насы́ціць 2: насыціць сыты́ ’падсаладзіць мёдам ваду’ (Ян.). Да сыта́ (гл.).
◎ Наськапа́ць ’нашчапаць’ (віл.; раг., Сл. ПЗБ). Да ськапаць ’шчапаць’, што ў сваю чаргу са скяпаць (скепиць) ’шчапаць, калоць’ (Нас.) у выніку «пераносу» мяккасці з другога на першы зычны, што прывяло да ліквідацыі нетыповага спалучэння ‑КЯ‑.
◎ Наські 1 ’таварыскі’ (Ян.), наській ’нашага краю, нашага звычаю, наш’ (Нас.), ’наш, свой’ (Бяльк., Мат. Маг.). Гл. на́скі.
◎ На́ські 2: на́ські велікдзень ’наўскі вялікдзень, чацвёрты дзень велікоднага тыдня’ (ТС). Гл. на́ўскі.
◎ Насэ́нтарыць ’накласці, напакаваць надта многа’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, іранічнае ўтварэнне ад выдуманага кораня з «польскай» назалізацыяй.
◎ Нася́дваць ’псавацца’: Вочы насядваюць ад курынай слепаты (дзятл., Сл. ПЗБ). Да сядаць, сесці ’аслабнуць, згубіць энергію, вастрыню’, параўн. зрок сеў, сучаснае сеў акаму‑ лятар ’страціў зарад’ і пад.
◎ Насяка́нік ’кіёк з насечкамі, зробленымі спецыяльна яшчэ на растучым дрэве’, ’насмешлівая назва рабога’ (Нас.), нася‑ кинка ’настырная, з вострым языком дзяўчына’ (Нар. сл.), насякийло ’рабы чалавек’ (Мікуц.). У выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў з насекины(и) ’сукаваты; рабы’ (Нас.); да сячы (гл.).