◎ *Патрандэля, пін. потрондэля ’балбатуха’ (Сл. Брэс.). Параўн. чэш. trandati ’разбалабоніць’, якое ўтворана пры дапамозе суфікса ‑nd‑ati ад *tratanti — яму адпавядае рус. тара‑ торить < прасл. tor‑tor; параўн. літ. tarti ’прамаўляць’, ’гаварыць’, хецк. tar- ’гаварыць’ (Махэк₂, 649). Потрондэля — экспрасіўнае слова, як і драг. тарандоха ’балбатуха’.
Патранта́ш ’сумка з гнёздамі для патронаў’ (ТСБМ). З польск. patrontasz ці з рус. патронташ, якія з ням. Patronentasche (Варш. сл., 4, 88) ці Patrontasche (Фасмер, 3, 218).
◎ Па́трапкі, патрбпкі, патрэпкі ’пакулле’ (нараўл., ветк., Мат. Гом.), калінк. патрубкі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. патрепки ’адыходы пры трапанні льну’, укр. чарніг. потріпки ’кавалкі льну, якія адпадаюць пры трапанні яго траплом’. Параўн. усх.-славянскае. Узнікла паводле мадэлі раЬеэъ (якое ад počesati) з сінанімічнымі варыянтамі на ‑ъkъ, ‑ъka, ‑ьje (Борысь, Prefiks., 29) ад potrepati (там жа, 33)β. Да трапаць, патрэпле, (гл.).
Патра́та ’выдатак’ (ТСБМ, Яруш.). Укр., рус. потра́та ’тс’, польск. potrata ’страта, шкода’, чэш., славац. potrat ’выкідыш, аборт’. Паўночнаславянскае. Утворана ад po‑tratiti пры дапамозе суфікса Nomen acti ‑a. Да тра́ціць (гл.).
Патра́ўка ’страва, яда’, ’верашчака’ (ТСБМ, Некр.; ганц., Сл. Брэс.), ’мачанка’ (Янк. 2), ’соус, прыгатаваны з рэшткаў валовага мяса’ (Нас.), ’рэдкая страва з мясам, падкалочаная мукой’, ганц. ’падліўка’ (Сл. ПЗБ). Як і ўкр. потра́вка ’блюда з розных кавалкаў мяса з дадаваннем кавалкаў каўбасы’ — з польск. potrawka ’адваранае мяса пад соусам’. На ўсходзе Беларусі патраўка адрозніваецца значэннямі: хойн. ’зацірка’, рэч. ’бульён’, браг. ’суп з мукой і ягадамі або грыбамі’, хойн. ’халадзец’, хойн. патраўка ’цура’ (Мат. Гом.).
◎ *Патра́ўна, потраўно ’крута (асадзіць касу)’ (ТС). З пад траву — тады каса рэжа траву ніжэй.
◎ *Патраха́ць, потрохаты ’патрэсваць бараной пры баранаванні’ (Выг.). Новаўтварэнне ад трэсці (гл.), якое да прасл. tręšti, tręsę: укр. потряхати ’патрэсваць’, рус. тряхнуть, тря‑ хатьу польск. potrząchnąć, potrząchać (Сабалеўскі, РФВ, 64, 104; Брукнер, KZ, 43, 304; Фасмер, 4, 113). Аднак нельга растлумачыць дублетнасць х/с.
Патрахі́, па́трахі, по́трахі, по́трохі, по́трох ’вантробы’ (маладз., глус., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; ТС; Чач.), па́трашыць ’выварочваць вантробы’ (Касп., Нас.; КЭС, лаг.), патрашы́ць ’вымаць вантробы’ (ТСБМ, Шат.), даўг. патрушы́ць ’патрашыць (курыцу)’ (Сл. ПЗБ), віц. патыршы́ць ’раздзяляць тушу на часткі’ (Шн. 2). Укр. по́трух, потрушо́к, потрухи́, потрушити, патроха́ти, рус. по́трох, потроши́ть, польск. patrochy ’тс’. Да троха, трошкі, трохі (гл.). Аналагічна польск. podróbki, podróbce ’патрахі’ > drobny ’дробны’, ням. Gänseklein ’гусіныя патрахі’ < …klein ’малы’ (Брукнер, 576; ён жа, KZ, 43, 304; Праабражэнскі, 2, 117; Фасмер, 3, 346). Сюды ж кам. потроша́нка ’вантрабянка’ (Сл. Брэс.).
◎ Патра́хнуць ’згніць, спарахнець’ (Ян.). Відаць, да труха, трухнуць (гл.), аднак цяжка растлумачыць ‑ра‑ замест ‑ру‑. Можна дапусціць уплыў рус. дряхнуть ’старэць’.
◎ Патрахтава́ць ’пачаставаць’ (трок., Сл. ПЗБ). Да патрабаваць (гл.). Аб мене к > х гл. Карскі, 1, 373–375.