◎ *Патраха́ць, потрохаты ’патрэсваць бараной пры баранаванні’ (Выг.). Новаўтварэнне ад трэсці (гл.), якое да прасл. tręšti, tręsę: укр. потряхати ’патрэсваць’, рус. тряхнуть, тря‑ хатьу польск. potrząchnąć, potrząchać (Сабалеўскі, РФВ, 64, 104; Брукнер, KZ, 43, 304; Фасмер, 4, 113). Аднак нельга растлумачыць дублетнасць х/с.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)