Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Насу́перак ’наперакор’ (ТСБМ), насу́перакі ’тс’ (Гарэц.). З на + су + перак(і), параўн. на + по + перак ’тс’, гл. пе́рак (прасл. *perkъ, *perky).

Насупор ’насуперак, напроціў’ (Шуба, Прысл., 138), балг. насупор ’напроціў, наадварот, наперакор’. Звязана з пе́рці, пру (гл.), параўн. славен. sôpər ’насустрач’ і пад.

Насупраці́ў, насупраці́ўку ’напроціў; наперакор’ (Нас.), насу́пратив ’тс’ (Растарг.), рус. насупротив ’тс’, укр. насу́против < *na + *su + *protivъ, гл. ESSJ SG, 1, 224. Гл. супроць.

Насу́праць ’наперакор; напроціў’ (Растарг., ТСБМ, Сл. ПЗБ), насупро́ць ’тс’ (Др., ТСБМ), насу́проця ’тс’ (Нас., Бяльк.). Гл. су́праць, супроць.

Насурні́ць ’нахмарыць’: нешта насурніла, каб дошч ні пайшоў (Мат. Маг.). Цёмнае слова. Найбольш верагодная сувязь з дыял. сур ’смецце’ (Нас., Бяльк.), су́рный ’засмечаны’, сурінка ’парашынка’ (Нас.), аднак семантычны пераход ’смецце’ > ’воблачнасць’ цяжка абгрунтаваць тыпалагічна. Дапушчэнне сувязі з сурміло ’непрыветны, змрочны чалавек’ (ТС), магчыма з *сурніло, застаецца толькі здагадкай, што патрабуе далейшага вывучэння.

Насу́страч, насустрэ́чу (Гарэц., ТСБМ, Бяльк., Растарг.). Да сустрэ́ча (гл.).

Насу́тыч Упрытык, вельмі блізка’ (ТС). Са спалучэння прыназоўніка на і назоўніка сутыч, параўн. сутычка ’сутыкненне’ ад су‑тыкицца, гл. тыкаць.

Насца́к ’выспятак’ (Ян.; браг., Нар. словатв.), ’выспятак, штуршок’ (Сцяшк.), параўн. носца, носцэм у выразах: даць носца (носцэм) ’даць выспятка’ (ТС). Як паказвае апошні прыклад, у аснове ўтварэння ляжыць незафіксаванае *носец ’насок’, паралельнае да сучаснага насик ’насок, пярэдняя частка ступні’: даць пасака ’даць выспятка’ (Мат. Маг.), насок ’пярэдняя частка абутку’: даць наском ’ударыць пальцамі нагі’ (Сл. ПЗБ), усё да нос (гл.). Разгляда^мае слова ўтварылася суфіксальным шляхам на базе формы носца (род. скл. адз. л. ад *носец), успрынятай як прыслоўе тыпу басяки ’басяком’, драла ’бягом’ і пад.

На́сцеж ’на ўсю шыр, поўнасцю’ (ТСБМ, ТС), на́сьцеж ’тс’ (Др., Бяльк.), на́сцяж ’тс’ (Сл. ПЗБ), на́сціж ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. на́стеж, на́стіж, насте́жи, насте́жір, рус. на́стежь, настежу́, польск. naścież, naoścież, naścieżaj, славен. na steżaj, балг. дыял. настьеш. Са спалучэння прыназоўніка на з назоўнікам сцеж(а), для якога ўзнаўляецца значэнне ’слуп, шула’, параўн. на всю стэжу ’насцеж’: На всю стэжу очыняны (драг., З нар. сл.), сцежэя́ ’задняе шула ў варотах’ (ТС), польск. ścieżaj ’завес’, славен. stežaj ’тс’, ц.-слав. стежеръ ’тс’, чэш. stežeje ’завес, стрыжань’ і пад. роднасныя да сце́жар (гл.) (Фасмер, 3, 48; Брукнер, 354); першапачатковае значэнне ’раскрыць так, каб быў бачны слуп, стрыжань ці завесы, на якіх трымаліся вароты, дзверы’, тыпалагічна падобнае развіццё семантыкі гл. у на́піта ’насцеж’. Формы з ‑я‑, магчыма, ад сцяж: у сця́ж ’у адзін рад’ (палес., Нар. сл.) (да прасл. *steg‑). Гл. таксама Шуба, Прысл., і 16 (параўноўвае з рус. за‑стег‑ну‑ть), Атанасаў, БЕ, 37, 1987, 1–2, 102–104.

Насціга́ць ’даганяць; прымушаць, дабівацца’ (Юрч. Фраз. 1), ’даганяць, наганяць’ (ТС), насці́гнуць ’дагнаць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Гл. сцігаць.