Насурні́ць ’нахмарыць’: нешта насурніла, каб дошч ні пайшоў (Мат. Маг.). Цёмнае слова. Найбольш верагодная сувязь з дыял. сур ’смецце’ (Нас., Бяльк.), су́рный ’засмечаны’, сурінка ’парашынка’ (Нас.), аднак семантычны пераход ’смецце’ > ’воблачнасць’ цяжка абгрунтаваць тыпалагічна. Дапушчэнне сувязі з сурміло ’непрыветны, змрочны чалавек’ (ТС), магчыма з *сурніло, застаецца толькі здагадкай, што патрабуе далейшага вывучэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)