Насці́л ’насціл, памост’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), насці́ль ’тс’ (Мат. Маг.). Ад насціла́ць, гл. слаць; праблему складае неарганічная мяккасць л у слове з Магілёўшчыны, магчыма, у выніку асэнсавання рэаліі як зборнага назоўніка, параўн. сутон і сутонь ’тонкі лядок на вадзе’ (ТС), рус. наслуд і наслудь ’наледзь’ і пад. Не выключана, што мяккасць канцавога зычнага з’явілася ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэння тыпу *насці́льны мост > насці́ль, у той час як словы з цвёрдым л на канцы — аддзеяслоўныя назоўнікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)